wd wp Пошук:

Яўген Меркіс

Яўген Меркіс (нар. 8 лістапада 1986) — беларускі журналіст, краязнаўца, мясцовы актывіст з Гомеля. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Як мясцовы актывіст Меркіс займаўся фіксацыяй недапрацовак і парушэнняў у дзейнасці гарадскіх служб Гомеля, пісаў звароты ў мясцовыя інстанцыі, пра што рабіў справаздачы ў сваіх сацсетках і ў СМІ, у прыватнасці на гэтую тэму ён пісаў матэрыялы для «Зялёнага партала». Ствараў падкаст пра беларускія рэгіёны «Глыбінны народ» (праект Цэнтру новых ідэй), дзе, у тым ліку, размаўляў з іншымі мясцовымі актывістамі Беларусі[2].

Як краязнаўца Яўген Меркіс шмат гадоў праводзіў экскурсіі па Гомелю, неаднаразова ўдзельчінаў у фэсце экскурсаводаў, таксама ствараў выпускі тэматычнага падкасту «Так склалася гістарычна», пісаў артыкулы для гомельскага краязнаўчага партала «Наш край» (Меркіс пазначаны як аўтар у некалькіх тысячах матэрыялах на сайце)[3].

Як журналіст ствараў матэрыялы для мясцовых выданняў, таксама матэрыялы, створаныя Меркісам, выкарыстоўвалі ў сваіх сюжэтах «Белсат», «Радыё Свабода» і іншыя. За гэтую сваю працу Меркіс неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, атрымліваў штрафы і суткі арышту. У сувязі з гэтым для абароны сваіх правоў Яўген Меркіс звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека[4].

Спрабаваў сябе як дызайнер, працы выкладаў на ўласнай старонцы ў Pinterest.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, ад якой у 2017 атрымаў прэмію «За адданасць прафесіі»[5].

Палітычны пераслед

Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года пасля вобшуку, далей быў змешчаны ў мясцовы гомельскі СІЗА. Пазней яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)[6].

Праз тыдзень, 21 верасня 2022 года, шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Яўген Меркіс быў прызнаны палітычным зняволеным[7].

Зноскі

  1. ЯЎГЕН МЕРКІС (бел.)
  2. Глыбінны народ (бел.)
  3. Яўген Меркіс (бел.)
  4. Беларускiя ўлады адрэагавалi на скаргу фрылансера ў ААН (бел.)
  5. Яўген Меркіс — пераможца конкурсу «За адданасць прафесіі» (бел.)
  6. Стала вядома, у чым вінавацяць гомельскага журналіста Яўгена Меркіса (бел.)
  7. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Гомеля
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада