wd wp Пошук:

Яўген Канстанцінавіч Касмовіч

Яўген Касмовіч (1922 — ?) — беларускі педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1922 г. у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, працаваў настаўнікам у мястэчку Гарадзея ў Нясвіжскім раёне. Належаў да Саюза беларускай моладзі. Пасля вайны праз удзел у СБМ атрымаў забарону ад уладаў працаваць настаўнікам. У 1947 г. пабраўся шлюбам з Верай Касмовіч, разам з якой належаў да падпольнага Саюза змагання за незалежнасць Беларусі — незалежніцкай падпольнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 1946—1949 гадах.

Арыштаваны 12 студзеня 1949. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 17 чэрвеня 1949 да 25 гадоў савецкіх канцлагераў з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МУС Хабараўскага краю.

Вызвалены 30 верасня 1955 г. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 12 снежня 1980 г.. Групавая справа № 18256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Саюза змагання за незалежнасць Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе