wd wp Пошук:

Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзятлаў. Яўген Канстанцінавіч Дзя́тлаў (нар. 17 мая 1923, в. Бабы, Пухавіцкі раён — 11 сакавіка 2003[1]) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988).

Біяграфія

У чэрвені 1941 г. скончыў школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. Восенню 1941 г. далучыўся да партызанскага атрада «Полымя» на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Член КПСС з 1948 года[2].

Скончыў у 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19501965 гадах працаваў у г. Алма-Ата ў інстытуце «Казгарбудпраект», галоўным архітэктарам горада (19611965). Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.

Восенню 1965 г. вярнуўся ў Беларусь. Быў кіраўніком майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект». 19701974 гадах галоўным архітэктарам горада. Пасля працаваў галоўным архітэктарам інстытутаў «Белдзіпрагандаль» (19741980), «Мінскпраект» (19801985). 3 1984[2] ці 1985[3] года намеснік старшыні праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Творы

Асноўныя работы: у Алма-Аце — жылыя дамы па Камуністычным праспекце[2] і гасцініца «Казахстан» (19541961; у аўтарскім калектыве), тэлецэнтр (19561959), адм. будынкі Казсаўпрафа (19581961, у сааўт.) і Міністэрства сувязі (19581962, у сааўт.)[3], Дом прыёмаў Савета Міністраў Казахскай ССР[2];

Рэстаран «Свіцязь»

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Мінску — праект забудовы мікрараёна Усход 1 (19681969, у сааўт.), карэктура генплана (1971) і генплан на 2000 г. Мінска (1980)[2], праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (19651968, у сааўт.), універсам «Рыга» (1980[2]) і рэстаран «Свіцязь» (1982[2], у сааўт.), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра горада (19691973, у сааўт.)[3], ПДП Цэнтральнага раёна (1983)[2].

Дакументы дзейнасці (эскізы праектаў, партызанскія малюнкі, артыкулы), біяграфічныя дакументы (характарыстыкі, граматы ды інш.) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабіста[4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1970), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[2]. Яго праекты адзначаны прэміямі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў[5], 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект цэнтра Мінска (1968, кіраўнік аўтарскага калектыва).

Сям’я

Меў сына Ілью (нар. 1950), таксама архітэктара.

Зноскі

  1. http://www.gorka.by/?p=41339
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Дятлов Евгений Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. 1 2 3 Дзятлаў Яўген Канстанцінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
  5. http://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=4 Архівавана 27 красавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабах
Катэгорыя·Архітэктары Казахстана
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Алматы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя