wd wp Пошук:

Яўген Калістратавіч Красоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красоўскі. Яўген Калістратавіч Красоўскі (7 мая 1937, г. Ярцава, Смаленская вобласць, РСФСР — 30 лістапада 2004, Віцебск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя (1958), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1964). Выкладаў жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1964—1973). Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Жыў у Віцебску.

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Творам уласцівыя лірычная ўзнёсласць, экспрэсіўная маляўнічая пластыка.

Сярод работ: кампазіцыя «Аб’яднанне беларускіх партызан з войскамі Чырвонай Арміі» (1981); партрэты «Наддзвінскі дудар Арцём Вярыга» (1979), кампазітараў П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага (1983); пейзажы «Віцебская восень» (1969), «Лучоса» (1981), «Віцебск» (1981), «Браслаўскія азёры» (1990), «Браслаўскі матыў» (1990), «Царква Пятра і Паўла» (1999), «Траецкі сабор» (1999); нацюрморты «Нацюрморт з грыбамі» (1990), «Адзінокая ружа» (2001), «Кветкі» (2002) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ярцаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй вобласці (1929—1937)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў