.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Брадун (нар. 10 верасня 1982, Краматорск, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
З 2000 года выступаў за данецкі «Шахцёр», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў 10 матчаў. Пасля шэрагу арэнд у 2009 годзе стаў іграком «Гомеля», які не змог выратаваць ад вылету ў Першую лігу па выніках сезону 2009.
Пасля вылету «Гомеля» перайшоў у «Севастопаль», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе 2012/2013. У ліпені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3], дзе стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы.
Па заканчэнні сезону пакінуў «Белшыну» і ў студзені 2014 года папоўніў склад харкаўскага «Геліяса»[4]. Увосень 2014 года пакінуў «Геліяс».
Сезон 2015 распачаў у севастопальскім СКЧФ у чэмпіянаце Крыма, пазней стаў гуляць за «Гвардзеец». У сезоне 2017/18 гуляў за ялцінскі «Артэк» і адначасова быў яго галоўным трэнерам, пазней вярнуўся ў «Гвардзеец». У 2018 годзе завяршыў кар’еру і канчаткова перайшоў на трэнерскую працу.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)