wd wp Пошук:

Яўген Анатолевіч Чумак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чумак. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Чумак (нар. 25 жніўня 1995, Глухіўці, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Дынама» з Самарканда.

Клубная кар’ера

Яўген Чумак нарадзіўся ў Глухіўцах, Вінніцкая вобласць. Ва ўзросце 6 гадоў бацька адвёз Яўгена ў Кіеў, дзе ён пачаў займацца футболам у ДЮФШ «Дынама» пад кіраўніцтвам Аляксандра Шпакава. Пасля некалькіх гадоў выступаў у атацы, трэнеры вырашылі перавесці Чумака на пазіцыю флангавага паўабаронцы, а ва ўзросце 14 гадоў адправілі яго бліжэй да цэнтра поля. За некалькі гадоў да выпуску з акадэміі Яўген перайшоў у шэрагі сталічнага РВВФК, дзе трэніраваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Каліны і Дзмітрыя Сямчука.

У 2012 годзе Чумак вярнуўся ў сістэму кіеўскага «Дынама», стаўшы адным з ключавых ігракоў юнацкай каманды Валянціна Бялькевіча, якая атрымала залатыя ўзнагароды першынства Украіны да 19 гадоў. Тады ж Яўгена сталі прыцягваць у моладзевую каманду «Дынама». На працягу наступнага сезона ён стаў адным з ключавых ігракоў дынамаўскага дубля.

26 лютага 2015 года Яўген Чумак дэбютаваў у складзе першай каманды «Дынама», з’явіўшыся на поле ў матчы Лігі Еўропы 2014/15 супраць французскага «Генгама». 1 сакавіка таго ж года ён дэбютаваў у складзе каманды ў розыгрышы ўкраінскай Прэм’ер-лігі, адзначыўшыся забітым мячом у браму харкаўскага «Металіста» ўжо праз 10 хвілін пасля з’яўлення на полі.

У пачатку сезона 2015/16 перайшоў на правах арэнды у склад ужгарадскай «Гаверлы». У сакавіку 2016 года далучыўся да «Дынама-2»[4], але неўзабаве апынуўся ў складзе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ»[5], дзе стаў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2016 года пакінуў жодзінскі клуб[6].

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Зорцы» з Крапыўныцкага[7], аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду. У верасні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але ў студзені 2017 года пакінуў каманду.

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[8]. У складзе магілёўскага клуба стаў трывалым іграком асновы, у 14 матчах адзначыўся трыма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцам[9].

У другой палове 2017 года заставаўся без клуба, а ў сакавіку 2018 года стаў іграком чарнігаўскай «Дзясны»[10]. Дапамог «Дзясне» выйсці ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго ў ліпені 2018 года пакінуў каманду.

У пачатку 2019 года далучыўся да грузінскага клуба «Шэвардэні-1906», а ў ліпені таго ж года перайшоў ва ўзбекскі «Бунёдкар». У 2020—2021 гадах выступаў за ўзбекскі «Металург» з Бекабада, а ў ліпені 2021 года стаў іграком казахстанскага «Турана» з Туркестана. У студзені 2022 года зноў адправіўся ва Узбекістан, далучыўшыся да самаркандскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера

У 2012 годзе пачаў прыцягвацца да матчаў юнацкай зборнай Украіны. Прымаў удзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 2014, які адбыўся ў Венгрыі. Украінская каманда не змагла выйсці з групы, прайграўшы толькі будучым трыумфатарам спаборніцтваў — зборнай Германіі, а сам Чумак з’яўляўся на поле ва ўсіх трох паядынках зборнай, занёсшы ў свой пасіў адну жоўтую картку.

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgen Chumak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevhen Chumak // FBref.com
  3. Yevhen Chumak // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Дозаявки клубів ПФЛ: Худжамов, Гусін-молодший та Чумак Архівавана 6 сакавіка 2016. (укр.)
  5. Чумак продовжить кар’єру в Білорусі (укр.)
  6. Чумак и Квашук покинули «Торпедо-БелАЗ»
  7. Чумак перешел в «Звезду» на правах аренды
  8. Евгений Чумак заключил соглашение с “Днепром”
  9. Хотов и Чумак покинули “Днепр”
  10. Чумак перешел в Десну
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Самарканд
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэвардэні-1906
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Бекабад
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Бунёдкар
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы