У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў.
Яўген Аляксеевіч Зайцаў (3 студзеня 1908 (21 снежня 1907) — 13 верасня 1992) — народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973).
Нарадзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя ў Невелі Віцебскай губерні ў сям’і паштовых работнікаў. Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала (1920), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1926-30-х гадах на керамічным і жывапісным аддзяленні ў М. П. Міхалапа, В. В. Волкава, М. А. Керзіна, М. В. Лебедзевай. Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1930-37), дзе яго выкладчыкамі былі А. А. Асмёркін(руск.) бел., К. С. Пятроў-Водкін і П. С. Навумава. З 1938 працаваў у Беларусі: кіраваў курсамі па павышэнню кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выконваў роспісы ў Тэатры оперы і балета БССР, якія цяпер страчаны. З’яўляў Членам Саюза мастакоў БССР з 1940 года. У 1948-50 гадах быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР. Сумесна з мастаком І. Ціханавым ствараў дэкаратыўныя пано для кінатэатра «Піянер». Па галоўным фасадзе кінатэатра «Піянер» размяшчаецца тэматычнае пано з каляровага шкла, фае кінатэатра аформлена мазаічным пано «Шчаслівае дзяцінства»: