wd wp Пошук:

Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пастарнак. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лур’е.

Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак (у дзявоцтве — Лур’е; 16 (28) снежня 1898, Магілёў — 10 ліпеня 1965, Масква) — савецкая мастачка, першая жонка паэта Барыса Пастарнака, маці яго старэйшага сына — літаратуразнаўца Яўгенія Пастарнака.

Біяграфія

Нарадзілася ў Магілёве, была адной з чацвярых дзяцей у сям’і ўладальніка папяровай крамы Уладзіміра Аляксандравіча (Веніяміна Несанелавіча) Лур’е (1865—1943) і Хаі (Аляксандры Мікалаеўны) Лур’е (1870—1928). У яе былі сёстры Ганна (у замужжы Мінц; 1894—1957) і Гіта (1897—1975), брат Сямён (1895—1960). Скончыла прыватную гімназію там жа ў 1916 годзе, у наступным годзе здала экзамены за курс казённай гімназіі з залатым медалём і разам са сваёй стрыечнай сястрой Соф’яй Лур’е з’ехала ў Маскву, дзе паступіла на матэматычнае аддзяленне Вышэйшых жаночых курсаў на Дзявоцкім Полі. У 1918 годзе захварэла на сухоты і вярнулася ў Магілёў, затым разам са сваёй кузінай Соняй Мейльман з’ехала на лячэнне ў Крым. У 1919 годзе ўся сям’я пераехала ў Петраград, дзе (з дапамогай мужа сваёй старэйшай сястры Абрама Мінца) яна ўладкавалася кур’ерам у Смольны.

Пасля пераезду ў Маскву паступіла ў вучылішча скульптуры і дойлідства ў майстэрню Штэрнберга і Канчалоўскага. 24 студзеня 1922 года выйшла замуж за Барыса Пастарнака. У 1931 годзе для лячэння сухот з’ехала ў Германію. У тым жа годзе гэты шлюб распаўся.

У гады Вялікай Айчыннай вайны6 жніўня 1941 года) — з сынам у эвакуацыі ў Ташкенце[2][3][4].

Сям’я

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Переписка Бориса Пастернака: «…Евгения Владимировна с сыном были в эвакуации в Ташкенте…»
  3. Пастернаки в Англии: «Женёк с Женей в Ташкенте. Он студент танкового факультета Военной академии». (из письма Б. Пастернака)
  4. Владимир Орлов «Литературный дневник»
  5. Жанна Васильева «Между живописью и жизнью»
  6. В. Б. Куінджы «Сярэдзіна стагоддзя»: Сын стрыечнай сястры, урача Соф’і Самойлаўны Лур’е (1898—1996) — інжынер і мемуарыст Віктар Барысавіч Куінджы (нар. 1931).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Барыс Пастарнак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных