wd wp Пошук:

Яўгенія Красоўска-Ядлоўска

Яўгенія Красоўска-Ядлоўска (21 студзеня 1910, в. Новы Двор, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня — 15 верасня 1986, г. Варшава) — дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык.

Біяграфія

Паходзіла з сям’і педагогаў (бацька быў школьным настаўнікам у Беластоку). У 1935 годзе скончыла Універсітэт Стэфана Баторыя, дзе да 1939 года працавала навуковым супрацоўнікам і асістэнтам катэдры гісторыі польскай літаратуры. У 1939—1941 гада працавала настаўнікам у Вільні і журналістам часопіса «Віленская праўда». З’яўлялася членам метадычнага актыву настаўнікаў сярэдняй школы. З 1941 па 1944 гадах удзельнік тайнага пазашкольного навучання ў Беластоку. У 1944—1946 гадах былы паслядоўна дырэктарам Беластоцкай гімназіі і куратарам Беластоцкай школьнай акругі.

З 1945 годзе ў Дэмакратычнай партыі. Належала да партыі ўлады — у 1946 годзе і з 1947 па 1973 гадах член ЦК, у 1947—1956 і 1958—1973 гадах член Прэзідыюма ЦК, у 1949—1954 гадах член Палітычнага камітэта і віцэ-прэзідэнт ЦК (у 1956 годзе і ў 1965—1969 гадах зноў была віцэ-прэзідэнтам ЦК).

У перыяд 1946—1950 гадах займала пасаду намесніка сакратара (намесніка міністра) у Міністэрстве адукацыі, у 1950—1951 гадах намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі і навукі, а з 1951 па 1965 гадах намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.

У 1969—1973 гадах была рэдактарам газеты «Дэмакратычны штотыднёвік», у 1973—1979 гадах прэзідэнт Польскага Камітэта па ЮНЕСКА. У 1958—1983 гадах член у Прэзідыюма Нацыянальнага камітэта Фронту нацыянальнага адзінства. З 1974 года член Савета Асацыяцыі польска-савецкай дружбы.

У 1947—1972 гадах дэпутат Заканадаўчага Сейма і Сейма ПНР I—V склікання; з’яўлялася членам камітэтаў па пытаннях адукацыі, культуры і замежных спраў. У 1965—1972 гадах была членам Дзяржаўнага савета.

Узнагароды

У 1969 годзе яна ўзнагароджана ордэнамі Будаўнікоў ПНР, Сцяга Працы першай ступені, Камандорскім Крыжам с зоркай і Камандорскім Крыжам ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам за заслугі і медалём Перамогі і Свабоды 1945[1].

Зноскі

  1. 21 студзеня 1910 г. у в. Новы Двор Ваўкавыскага павета нарадзілася польскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык Яўгенія КРАСОЎСКА-ЯДЛОЎСКА.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Камуністы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках