У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Катава. Яўгенія Катава, таксама вядомая як Жэня Катава (англ.: Zhenya Katava) — беларуская мадэль.
Пачала кар’еру мадэлі ў 2011 годзе, яе рост 1,80 м, мае каштанавыя валасы і зялёныя вочы. У 2011 годзе ўдзельнічала ў дэфіле брэнда Costello Tagliapietra(англ.) бел.. У 2012 працавала з Джорджа Армані(руск.) бел. і Эрмана Сервіка. У 2013 была мадэллю Тані Тэйлар, Філіпа Плейна(руск.) бел., Рэйчэл Зоўі(руск.) бел., Наіма Хана(англ.) бел. і Ніколь Мілер(англ.) бел.. Яна тры разы ўдзельнічала ў паказах Dolce & Gabbana(англ.) бел. і Cushnie et Ochs(англ.) бел.[1].
У лютым 2016 года з’явілася на вокладцы «Harper’s Bazaar Serbia», сербскім выданні «Harper’s Bazaar(руск.) бел.», фатографам выступіў Ёсі Міхаэлі[2] .
У 2017 годзе прадстаўляла новы парфум Aura(англ.) бел. ад Цьеры Мюглера[3] .
У 2015-18 годзе мела стасункі з Артурам Кульковым(руск.) бел.[4].
23 ліпеня ў мінскім рэстаране «Лябяжы», які размешчаны на тэрыторыі аднайменнага заказніка, адбылася беларускае «вяселле года»: Яўгенія Катава ажанілася з сынам уладальніка сеткі «Віталюр» Віталём Яцуком. Падчас свята ў непасрэднай блізкасці ад заказніка быў арганізаваны гучны феерверк, які мог учыніць значныя нязручнасці рэдкім відам птушак, што жывуць на ахоўнай тэрыторыі, і вызваў грамадскую незадаволенасць, паколькі відавочна парушыў дзеючае заканадаўства[5][6].