wd wp Пошук:

Ячмянец

Ячмянец, Ячмянёквозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр, адносіцца да басейна ракі Страча.

Плошча паверхні 0,011 км². Даўжыня 0,18 км, найбольшая шырыня 0,08 км, сярэдняя — 0,06 км. Максімальная глыбіня 6,9 м, сярэдняя — 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. Аб’ём вады 0,03 млн м³. Плошча вадазбору 0,35 км².

Вадазбор дробнаўзгорысты. Схілы вышынёй да 5 м (на поўдні да 15 м). Берагі нізкія, забалочаныя, сплавінныя. На паўднёвым захадзе — пратока ў возера Глубелька. Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,87 г/л.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Блакітныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна