wd wp Пошук:

Яфім Львовіч Мінкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінкін.

Яфім Львовіч Мінкін (22 студзеня 1922, Магілёў — 4 кастрычніка 2011, Кёльн) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, гвардыі яфрэйтар[1]. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Інжынер-гідрагеалогіі, доктар геолага-мінералагічных навук (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся 22 студзеня 1922 года ў Магілёве ў сям’і рабочага (бацька працаваў на тытунёвай фабрыцы, затым маляром).[2] Яўрэй. У 1926 годзе сям’я пераехала ў Баку, у 1936 годзе вярнулася ў Магілёў, дзе ён скончыў сярэднюю школу (1939).[3] Скончыў 2 курса Маскоўскага гідраметэаралагічнага інстытута.

У Чырвонай Арміі з 1942 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1942 года. Ваяваў на Сталінградскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Першае баявое хрышчэнне атрымаў у баях пад Сталінградам ў складзе 138-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у цяжкіх вулічных баях у раёне завода «Барыкады». Быў паранены ў абедзве нагі і кантужаны. Пасля ранення да мая 1943 года лячыўся ў шпіталі ва Уральску. Яго хацелі камісаваць, але ён адмовіўся.

Камандзір бронетранспарцёра разведвальнай роты 45-й механізаванай брыгады 6-й танкавай арміі 2-га Украінскага фронту яфрэйтар Мінкін з членамі экіпажа 26 жніўня 1944 года каля населенага пункта Зармены (Румынія) выявіў адыходзячую варожую калону. На бронетранспарцёры уварваўся ў яе склад, агнём з кулямёта забіў звыш дзесяці варожых салдат і адзінаццаць ўзяў у палон. 12 верасня 1944 года падчас разведкі абароны праціўніка, захапіў палоннага, які даў каштоўныя звесткі. 17 верасня Мінкін павёў байцоў на штурм вышыні. У ходзе атакі асабіста знішчыў пятнаццаць і ўзяў у палон пяцярых фашыстаў.

30 кастрычніка 1944 года загадам камандзіра 45-й механізаванай брыгады № 45 яфрэйтар Мінкін узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (№ 131659)[4].

Аўтаматчык разведвальнай роты 18-й гвардзейскай механізаванай брыгады (6-я танкавая армія, 2-і Украінскі фронт) гвардыі яфрэйтар Мінкін 1314 снежня 1944 года ў складзе групы байцоў пракраўся ў тыл ворага каля населенага пункта Шакі (Венгрыя), здабыў каштоўныя звесткі для камандавання брыгады. 14 снежня пры адбіцці контратакі праціўніка асабістым прыкладам павёў разведчыкаў у бой, у якім асабіста знішчыў пятнаццаць і ўзяў у палон пяцярых гітлераўцаў.

Загадам № 6 па 6-й танкавай арміі ад 5 лютага 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені (№ 8926)[4].

Камандзір бронетранспарцёра разведвальнай роты 18-й гвардзейскай механізаванай брыгады той жа арміі гвардыі яфрэйтар Мінкін 30 сакавіка 1945 года каля населенага пункта Бромсберг (Аўстрыя) у складзе групы разведчыкаў пракраўся ў тыл праціўніка і, уступіўшы ў бой з варожай засадай, знішчыў звыш дзесяці і ўзяў у палон некалькі нямецкіх салдат. 1 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Бадэн (Аўстрыя) Мінкін з байцамі прыняў няроўны бой з фашыстамі, які працягваўся да падыходу савецкіх войскаў. Разведчыкі знішчылі дваццаць сем гітлераўцаў і дваіх узялі ў палон. 3 красавіка ён падарваў мінаметную батарэю праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі яфрэйтар Мінкін Яфім Львовіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені (№ 478)[4].

Удзельнік Парада Перамогі ад 2-га Украінскага фронту. У 1945 годзе дэмабілізаваны.

У 1950 годзе скончыў геолагаразведачны інстытут. Жыў у Маскве. Кандыдацкую дысертацыю па тэме «Рэжым грунтавых вод на тэрыторыі Ніжне-Данской арашальнай сістэмы» абараніў у 1958 годзе. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце водных праблем Акадэміі Навук СССР.[5] Доктар геолага-мінералагічных навук («Гідрагеалагічныя асновы аховы падземных вод ад забруджвання», 1968). Прымаў удзел у інжынерна-геалагічных пошуках пры будаўніцтве Валгаградскай і Куйбышаўскай ГЭС, Волга-Данскога і Туркменскага каналаў.

У 1992 годзе выехаў з сям’ёй у Германію. Жыў у горадзе Кёльн. Памёр 4 кастрычніка 2004 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. на момант прадстаўленння да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені
  2. Полный кавалер с ограниченной годностью
  3. Интервью с Ефимом Минкиным
  4. 1 2 3 4 5 6 Яфім Львовіч Мінкін на сайце «Героі краіны»
  5. Грета Ионкис «Успех Победителя»

Літаратура

Зноскі

Яфім Львовіч Мінкін на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Члены КПСС