У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Злацін.
Яфім Ізраілевіч Злацін (2 верасня 1913, Магілёў — 23 жніўня 1965) — Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся ў рабочай яўрэйскай сям’і. Скончыў рабфак у Днепрапятроўску, у 1944 г. — Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча імя Энгельса. У Чырвонай Арміі з 1935 г. у 1937—1941 г. працаваў у Магілёве. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. на Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Камандзір мінамётнага ўзвода сяржант Я. І. Злацін вызначыўся 24-25.09.1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на тэрыторыі Украіны. Узвод пад яго камандаваннем фарсіраваў раку на поўдзень ад Крамянчуга, адбіў некалькі контратак ворага, знішчыў 9 кулямётных і 3 мінамётныя кропкі і каля роты гітлераўцаў. Цяжка паранены, Я. І. Злацін не пакінуў поля бою. Дэмабілізаваны ў 1945 г. па хваробе. Да 1964 г. на гаспадарчай рабоце ў Маскве. Званне Героя Савецкага Саюза Я. І. Злаціну прысвоена 26.10.1943 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.