Я́снае Ву́тра[1] (трансліт.: Jasnaje Vutra, руск.: Ясное Утро), Ясная Раніца[2] — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца за 2 км на поўнач ад Круглага, 80 км ад Магілёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша — Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў — Талачын.
У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27 чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1993 годзе 8 гаспадарак, 19 жыхароў.