wd wp Пошук:

Яская дыяцэзія

Яская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Iasensis, рум.: Dieceza Romano-Catolică de Iași) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Ясы, Румынія.

Гісторыя

Былы кафедральны сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

27 чэрвеня 1884 года Папа Леў XIII заснаваў Яскую дыяцэзію на аснове былога апостальскага вікарыята Малдавіі[2]. У Яскую дыяцэзію ўваходзіла тэрыторыя поўначы сучаснай Румыніі і большая частка тэрыторыі сучаснай Малдовы.

Першапачаткова дыяцэзія знаходзілася ў прамым падпарадкаванні Святому Прастолу, з утварэннем у 1930 годзе Бухарэсцкай мітраполіі падпарадкавана ёй. Пасля ўваходжання Малдовы ў склад СССР юрысдыкцыя Яскай дыяцэзіі дэ-факта распаўсюджвалася толькі на поўнач Румыніі. У 1993 годзе гэта было замацавана юрыдычна з утварэннем на тэрыторыі незалежнай Малдовы апостальскай адміністратуры, ператворанай у 2001 годзе ў Кішынёўскую дыяцэзію.

17 мая 2014 года быў беатыфікаваны біскуп яскі Антон Дурковічы (англ.), які памёр у турме ў 1951 годзе падчас ганенняў камуністычнага рэжыму на Каталіцкую царкву[3].

Сучасны стан

Тэрыторыя дыяцэзіі на паўночным усходзе, вылучана жоўтым

З 1990 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Петру Гергель. Кафедральным саборам дыяцэзіі доўгі час служыў сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Ясах, але ў 2005 годзе ў горадзе быў асвячоны новы сабор Святой Марыі Царыцы, куды была перанесена біскупская кафедра. Статус сабора акрамя двух вышэйпералічаных таксама мае сабор Наведзінаў ў горадзе Бакэу, былы кафедральны сабор скасаванай Бакэўскай дыяцэзіі. На тэрыторыі дыяцэзіі размешчана адна з 4 малых базілік Румыніі — базіліка Качыкі ў жудзецы Сучава[4].

Яская дыяцэзія з’яўляецца суфраганнай у адносінах да Бухарэсцкія архідыяцэзіі. У адрозненне ад трох іншых падпарадкаваных Бухарэсту дыяцэзій — Арадзьскай, Сату-Марскай і Тымішаарскай, дзе большасць каталікоў складаюць этнічныя венгры, у Яскай дыяцэзіі большасць каталікоў — этнічныя румыны.

Паводле даных на 2006 год дыяцэзія налічвала 255 798 вернікаў, 130 парафій і 364 святары[2].

Зноскі

  1. Diocese of IaşiCatholic-Hierarchy.org. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Diocese of Iasi
  3. PROMULGAZIONE DI DECRETI DELLA CONGREGAZIONE DELLE CAUSE DEI SANTI
  4. Diocese of Iaşi

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ясы
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных