У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ясень (значэнні).
Ясень[3] (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства маслінавых.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з’яўляюцца раней за лісце. Плод — крылатка.
Светлалюбная, хуткарослая парода.
На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны (Fraxinus excelsior), расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны (Fraxinus lanceolata), ясень пенсільванскі (Fraxinus pennsylvanica).
Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.