wd wp Пошук:

Ян Янавіч Завіша

Ян Завіша (каля 15501626) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі1593), ваявода мсціслаўскі1596) і віцебскі1599).

Трымаў Суражскае староства1599).

Жыццяпіс

З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшы[1].

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[2].

У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.

Зноскі

  1. Станіслаў Суднік. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42.
  2. Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты суражскія
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Падкаморыя лідскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Завішы
Катэгорыя·Памерлі ў 1626 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1550 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак