У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галынскі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ян Юзафавіч Галынскі, або Іван Восіпавіч Галынскі (руск.: Иван Осипович Голынский, польск.: Jan Hołyński; 1746 — 1817) — дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Міхала.
Клімавіцкі павятовы маршалак у 1772—1775 і 1778—1781 гадах. У 1776—1778 гг., за часы маршалка Юдыцкага, ад імя шляхты губерні Ян Галынскі, разам з Янам Юзафовічам і Янам Жукоўскім ігралі важную ролю ў канфлікце паміж шляхтай і магілёўскім губернатарам М. Кахоўскім[ru], які жадаў падпарадкаваць сабе судаводства ў губерні. Сутыкненне прынцыпаў аўтарытарна-валявога кіравання і рэгіянальнага шляхецкага самакіравання скончылася (паводле рашэння Кацярыны II) заменай Кахоўскага на Пасека[ru].
Ян Галынскі не толькі хваліўся ўплывам на генерал-губернатарскую і губернатарскую ўладу, але і быў руплівым гаспадаром, што дазволіла яму набыць у Рыгора Пацёмкіна яго вялікую частку Крычаўскага староства і стаць латыфундыстам.
Маршалак дваранства Магілёўскага намесніцтва ў 1781—1789 гадах. Наступным магілёўскім намесніцкім маршалкам стаў яго брат Міхал Юзафавіч Галынскі.