wd wp Пошук:

Ян Цыж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыж.

Ян Цыж (н.-луж.: Jan Cyž, ням.: Johann Ziesche, 13 студзеня 1898, Журыцы, Германія21 верасня 1985, Баўтцэн, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, выдавец, юрыст і грамадскі дзеяч. Быў старшынёй Лужыцкай Народнай Рады і старастам Баўтцэнскага адміністрацыйнага раёна. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага[5].

Біяграфія

Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў лужыцкай вёсцы Журыцы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі ў праскім гістарычным раёне Мала-Страна. Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Карлавым універсітэце. У 1921 годзе арганізаваў 47-ы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкай моладзі пад назвай «Схадзаванка». Абараніў доктарскую навуковую ступень па юрыспрудэнцыі. З 1926 па 1932 год працаваў у Котбусе ў філіяле Лужыцкага народнага банка. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў за сваю дзейнасць у лужыцкім нацыянальным руху знаходзіўся нядоўгі час у турэмным зняволенні. З 1934 года выдаваў лужыкую газету «Serbske Nowiny», дапамагаючы матэрыяльна падтрымліваць выданне да 1937 года.

Падчас Другой сусветнай вайны за сваю папярэднюю дзейнасць некалькі разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег з турмы. У маі 1945 года быў прызначаны савецкай ваеннай камендатурай старастам Баўтцэнскага раёна. У гэты ж час займаўся дзейнасцю па заснаванню незалежнай лужыцкай дзяржавы, удзельнічаючы у працы Лужыцкай Народнай Рады, у якой займаў пасаду старшыні.

Двойчы ўдастойваўся прэміі імя Якуба Чышынскага (у 1964 і 1999 гадах).

З 1955 года выдаваў і рэдагаваў лужыцкую газету «Nowa doba».

Памёр 21 верасня 1985 года ў Баутцене і быў пахаваны ў сямейным склепе Яна Арнашта Смолера.

Сачыненні

Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. магіла Праверана 20 кастрычніка 2018.
  3. Sächsische Biografie — 1999. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Myto Ćišinskeho

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баўтцэне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня