wd wp Пошук:

Ян Станіслававіч Кішка

Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.

Біяграфія

У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (15691579), падчашага (15791588), старосты жамойцкага (15791588), віленскага кашталяна1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.

Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.

Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.

На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.

Сям’я

Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1547 годзе
Катэгорыя·Старосты жамойцкія
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1592 годзе
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Кішкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты быстрыцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1552 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кішкі
Катэгорыя·Цівуны эйрагольскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія