wd wp Пошук:

Ян Слота

Ян Слота (славацк.: Ján Slota; 14 верасня 1953, Льетаўска Лучка, раён Жыліна, Чэхаславакія) — славацкі палітык, лідар нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі, былы мэр Жыліны.

Ян Слота нарадзіўся ў Льетаўскай Лучцы, яго продкам быў Юрай Слота, адзін з заснавальнікаў Славацкай маціцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Пр’евідзе ў 1977 годзе скончыў Тэхнічны ўніверсітэт у Кошыцах і працаваў горным інжынерам у Пр’евідзе. У 19811991 працаваў у «Прэфмонце» ў Браціславе. Пасля аксамітавай рэвалюцыі 1989 года стаў удзельнічаць у палітыцы і стаў адным з заснавальнікаў абноўленай Славацкай нацыянальнай партыі (SNS). Быў абраны ў парламент, быў членам урада Уладзіміра Мечыяра і мэрам Жыліны (19902006). У 2006—2010 гг. Славацкая нацыянальная партыя ўваходзіла ва ўрад. У 2012 годзе партыя Слоты не змагла прайсці ў парламент Славакіі.

Зноскі

  1. Ján Slota // ČSFD — 2001.
  2. 1 2 3 Evidence zájmových osob StB (EZO)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нацыяналісты Славакіі
Катэгорыя·Актывісты антыгомасексуальнага руху
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных