Ян Правост (нідэрл.: Jan Provoost; 1462/5, г. Монс — студзень 1529, г. Бругэ) — фламандскі мастак. Ён быў адным з самых вядомых нідэрландскіх мастакоў(руск.) бел. свайго пакалення.
Правост нарадзіўся ў г. Монсе. Ён быў пладавітым майстрам, які пакінуў сваю майстэрню у Валансьене, каб арганизаваць яшчэ дзве: адну ў Бругэ, дзе ён быў зроблены бюргерам у 1494, другую адначасова ў Антверпене, які быў эканамічным цэнтрам Ніжніх зямель. Правост быў таксама картографам, інжынерам і архітэктарам.
Ён ажаніўся з удавой мініяцюрыста і мастака Сімона Марміёна, пасля смерці якога ён атрымаў у спадчыну значную колькасць нерухомасці Марміёна. Памёр у Бругэ.