Ян Марцэлі (польск.: Jan Marcelli; 16 снежня 1657, Прусія — 9 мая 1708, Пінск) — святар, прапаведнік, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 5 верасня 1673 г. у Вільні. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Браневе (1688—1690), філасофіі (1691—1694) і палемічнай і пазітыўнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1695—1696). Суперыёр у Навагрудку (1697—1700). З 1700 па 1703 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Суппперыёр у Лагішыне (1703—1704) і прэфект школ у Драгічыне (1704—1705). Выбітны прапаведнік, але не публікаваў свае казанні[1].