wd wp Пошук:

Ян Кіліян

Помнік Яну Кіліяну каля лютэранскай царквы ў Хохкірхе, Германія

Ян Кі́ліян, англійскі варыянт — Джон Кіліян (в.-луж.: Jan Kilian, англ.: John Kilian, 22 сакавіка 1811, вёска Дзеляны, каля Хохкірха, Германія — 12 верасня 1884, Сербін, Тэхас, ЗША) — лютэранскі пастар, пад кіраўніцтвам якога група лужыцкіх эмігрантаў у 1854 годзе прыбыла ў ЗША і заснавала ў штаце Тэхас населены пункт Сербін.

Магіла Кіліяна ў Сербіне, штат Тэхас
Магіла Кіліяна ў Сербіне, штат Тэхас

Біяграфія

Нарадзіўся 22 сакавіка 1811 года ў сям’і Пятра Кіліяна і Марыі з роду Матакец у вёсцы Дэляны, каля горада Хохкірха. У дзесяцігадовым узросце страціў бацьку і быў аддадзены на выхаванне свайму дзядзьку Яну Матайку ў вёску Нечын. Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіях у Рахлаў і Баўтцэне, па заканчэнні якіх паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага універсітэта. З 1834 па 1837 год быў пастарам лютэранскага прыходу ў Хохкірху. Пасля смерці дзядзькі стаў настаяцелем прыхода ў вёсцы Котацы. З 1848 года служыў у Вайгерсдорфе, Усходняя Прусія.

У 1854 годзе ўзначаліў групу лужычанаў з лютэранскіх прыходаў ва Усходняй Прусіі і Саксоніі ў складзе 558 чалавек, якія адправіліся ў ЗША на караблі «Ben Nevis» і заснавалі прыкладна ў 80 кіламетрах на ўсход ад Остына лужыцкую калонію. 25 сакавіка 1854 года пад яго кіраўніцтвам быў заснаваны лютэранскі прыход, які ўвайшоў у склад лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод», стаўшы першым лютэранскім прыходам на тэрыторыі Тэхаса. У канцы XIX стагоддзя Сербін, заснаваны першымі каланістамі-лужычанамі, стаў «мацярынскай» калоніяй для далейшых эмігрантаў з Лужыцы.

Памяць

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121262774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jan Kilian // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Перакладчыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Лужычане
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных