wd wp Пошук:

Ян Кхама

Серэтсэ Кхама Ян Кхама (англ.: Seretse Khama Ian Khama, 27 лютага 1953, Вялікабрытанія) — 4-ы прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 2008 да 1 красавіка 2018. З 1 красавіка 1998 года да 1 красавіка 2008 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Батсваны.

Сын першага прэзідэнта Батсваны Серэтсэ Кхамы і ураджэнкі Вялікабрытаніі Рут Уільямс, якая выйшла замуж за Серэтсэ ў 1948 годзе, калі той вывучаў юрыспрудэнцыю ў Оксфардскім універсітэце.

Прафесійны пілот, да 1998 — камандуючы арміяй. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам, у тым жа годзе быў абраны ў парламент. З кастрычніка 1999 да студзеня 2000 — міністр па справах прэзідэнта і дзяржаўнай адміністрацыі. З 22 ліпеня 2003 — старшыня Дэмакратычнай партыі Батсваны.

У красавіку 2022 года Ян Кхама быў выкліканы ў суд сваёй краіны. Былога кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць, сярод іншага, у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. Справа датуецца 2016 годам[3].

Зноскі

  1. Ian Khama // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Ian Khama // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (фр.)  Botswana : l’ex-président Ian Khama convoqué par la justice. Africanews.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэзідэнты Батсваны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага