wd wp Пошук:

Ян Зыгмунт Дэйбель

Ян Зыгмунт Дэйбель (польск.: Jan Zygmunt Deybel магч. 1687—1752) — польскі архітэктар першай паловы 18 стагоддзя, саксонец паводле паходжання. Архітэктар польскага караля Аўгуста Моцнага.

Кароткі жыццяпіс

Ян Зыгмунт Дэйбель прыбыў у Польшчу ў 1719 годзе ў якасці артылерыйскага афіцэра і інжынера. У 1736 годзе атрымаў чын капітана, а яшчэ праз дзесяць гадоў стаў маёрам. Быў жанаты, яго сын таксама быў ваенным — будучы польскі генерал Крысціян Дэйбель (1725—1798).

Абраныя творы

Ян Зыгмунт Дэйбель з 1721 года быў задзейнічаны ў будаўніцтве. З 1726 года яго прызначылі каралеўскім архітэктарам саксонца Аўгуста II Фрыдрыха. У творчасці архітэктара — перабудовы сядзібаў (Палац Чартарыйскіх, Пулавы, Палац Браніцкіх, 1735), каралеўскіх рэзідэнцый, праца на магната Яна Фрэдэрыка Сапегу, для якога Дэйбель стварыў Палац у Варшаве. Яму належыць праект новай рэзідэнцыі Сапегаў у сядзібе Ружаны.

Сярод найбольш значных твораў -

Саксонскі палац, Варшава Палац Чартарыйскіх (да перабудовы і пашырэння), Пулавы Палац Браніцкіх, Беласток

Вучні архітэктара

Крыніцы

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 6 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1687 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1752 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы