wd wp Пошук:

Ян Даманоўскі

Ян Даманоўскі (польск.: Jan Domanowski; каля 1496[2] ці 1500 [3], вёска Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.

Біяграфія

Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права і тэалогію. У 1521 пры дапамозе вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 пробашч у Іўі, ад 1528 канонік віленскі, ад 1529 пробашч кафедры святога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасля пажару. У 1526 удзельнічаў у складанні 1-га віленскага сінадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531, актыўны змагар з Рэфармацыяй.

Ад 1539 сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасля — Жыгімонта Аўгуста). У 15401544 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэнні мяжы з Інфлянтамі, у 1545 з Прусіяй. У 1546 пасол ад Паноў-Рады да Жыгімонта II ў справе ўніфікацыі манеты ВКЛ і Польшчы. У 1551 пасланец у Інфлянты для ўрэгулявання памежных пытанняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статута ВКЛ 1566 года, якая складалася з 5 каталікоў і 5 праваслаўных.

У 1555 прызначаны, а ў 1556 зацверджаны біскупам жамойцкім. Збіраў падаткі са святароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётр Раізій апрацаваў статут жамойцкай дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 15591561 удзельнічаў ва ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх выраўалася пытанне далучэння Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 прымаў прысягу ў Готарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасць ВКЛ.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 14 лютага 2021.
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1496 годзе
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі