wd wp Пошук:

Ян Відацкі

Якуб (Іван Піліпавіч) Відацкі (польск.: Jan Widacki) — памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Якуба, кобрынскага павятовага суддзю.

Скончыў філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Чалавек перадавых для свайго часу поглядаў[1].

Валодаў маёнткамі Рагозна і Крупчыцы[1].

У восень 1823 года спадчыннік расійскага імператара Паўла, будучы Аляксандр І, наведваў Крупчыцы, кіруючыся дарогай да Брэст-Літоўскай крэпасці. Ян Відацкі прыняў яго на яшчэ не да канца дабудаванай паштовай станцыі. Аляксандр, відаць, застаўся задаволены гасціннасцю на Крупчыцкай станцыі. Пасля яго ад’езду памешчык атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн святога Уладзіміра І-ай ступені[2].

Ганаровы апякун Гродзенскай гімназіі, у 1839 г. прапанаваў сваю дапамогу ў адкрыцці прыходскага вучылішча ў Кобрыне (пабудаваць драўляны дом і прадаставіць неабходныя рэчы) з умовай прызначэння яго ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Кобрынскага павета[3].

Сям’я

К шлюбе з Канстанцыяй з Віславухаў меў сыноў:

Зноскі

  1. 1 2 Вакол бетоннага Касцюшкі
  2. З гісторыі Крупчыц
  3. Швед, В. В. Відацкі Якуб (Якаў) Піліпавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  4. 1 2 Сяргей Токць. Шляхта Гродзенскай губерні на расійскай дзяржаўнай службе ў 30-50-ыя гады ХІХ ст.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1788 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Род Відацкіх
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы