wd wp Пошук:

Ян Вертонген

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Вертонген (нідэрл.: Jan Vertonghen; нар. 24 красавіка 1987, Сінт-Ніклас, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тылродэ, недалёка ад Сінт-Нікласа. Затым ва ўзросце 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антверпенскага клуба «Жэрміналь Беерсхот»[3]. Менавіта адтуль, 15-гадовы Вертонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс»[3]. Улетку 2006 года Ян быў пераведзены галоўным трэнерам Хенкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў 2006/07 супраць дацкага «Капенгагена». Вертонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Хедвігеса Мадура. Матч скончыўся гасцявой перамогай «Капенгагена» з лікам 0:2, і нягледзячы на ​​тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасцях 1:2[4], датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 снежня 2006 года Вертонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 года Ян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк»[5], за які дэбютаваў 3 лютага ў гасцявым матчы супраць клуба НАК, дзе яго каманда саступіла з лікам 2:1.

«Тотэнхэм Хотспур»

12 ліпеня 2012 года сайт лонданскага «Тотэнхэма» паведаміў аб падпісанні кантракта з Вертонгенам[6][7]. 29 верасня 2012 года Ян, у шостым туры чэмпіянату Англіі, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд»[8].

Пасля васьмі гадоў у клубе, пакінуў «Тотэнхэм Хотспур» у якасці свабоднага агента ў ліпені 2020 года[9].

«Бенфіка»

У жніўні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Бенфікай».

«Андэрлехт»

У верасні 2020 года перайшоў у брусельскі «Андэрлехт».

Міжнародная кар’ера

У сярэдзіне мая 2007 года Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бельгіі, разам з ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 года ў Бруселі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бельгійцы дома саступілі з лікам 1:2.

Дасягненні

Аякс:

Зноскі

  1. Jan Vertonghen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Vertonghen // FBref.com
  3. 1 2 Jan Vertonghen is thuis in Mokum. ad.nl
  4. Копенгаген — Аякс (1:2) Архівавана 13 чэрвеня 2012.. uefa.com.
  5. Vertonghen op huurbasis naar RKC. ajax.nl.
  6. Jan completes move. tottenhamhotspur.com
  7. «Тоттенхэм» объявил о трансфере Вертонгена. Sports.ru
  8. «Тоттенхэм» прервал победную серию «Манчестер Юнайтед» на «Олд Траффорд».
  9. Вертонген и Ворм ушли из «Тоттенхэма». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РКК Валвейк
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходняй Фландрыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Андэрлехт