wd wp Пошук:

Ян Бронкаф

Ян Брокаф, таксама вядомы як Ёган Брокаф (23 чэрвеня 1652 – 28 снежня 1718) — скульптар і разьбяр у стылі барока барока.

Біяграфія

Паходзіў з карпацкіх немцаў, нарадзіўся ў Спішскай Собаце (Славакіі) Каралеўскай Венгрыі.

У 1675 годзе Ян Брокаф пераехаў з Венгрыі ў Чэхію. Праз тры гады, у 1692 годзе, ён пасяліўся ў Празе і атрымаў мяшчанскія правы ў пражскім Старым горадзе. Ад жонкі жонкі Альжбеты (у дзявоцтве Шпінглер) меў дзяцей — сыноў Міхала Яна Юзафа, Фердынанда Максміліяна і Антаніна Себасцьяна і дачку Ганну Элеанору. Двое сыноў пайшлі па шляху бацькі, трэці сын, Антанін Себасцьян, пазней стаў прыдворным паэтам у Вене. Меў прыватную майстэрню, якая пасля яго смерці перайшла к сыну Міхалу, а пасля яго смерці да Фердынанда. Ян Брокоф памёр у Празе.

Творчасць

Яго працы падзяляюцца на два віды: зробленыя ўласна, Другія, распрацаваныя ўласна і створаныя сынам Фердынандам. Брокаф стварыў статую Аплаквання Хрыста (чэшск: Pieta), пастаўленую на Карлавым мосце ў 1695 годзе, аднак пазней (1859) гэтая скульптура была перанесена ў манастыр міласэрных сясцёр Карла Барамеі пад узгоркам Петршын у Празе.

Сярод вядомых прац: драўляная мадэль статуі Яна Непамуцкага, паводле якой была адліта бронзавая статуя, якая цяпер знаходзіцца на Карлавым мосце, статуі святога Язэпа і Хрышчэння Пана на Карлавым мосце (абедзве былі пашкоджаны ў дні рэвалюцыі 1848 года, на сённяшні дзень іх можна знайсці ў лапідарыі Нацыянальнага музея ў Празе) і шмат іншых пластычных вырабаў, такіх як скульптура ў касцёле Святой Барбары ў Манетыне або статуі, якія ўпрыгожваюць замкі і замкі ў Клаштэрэц над Огржы, замак Чэрвены Градэк каля Іркава, Лібаховічы, Брумаўскі манастыр і інш.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Johann Brokof // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1718 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1652 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных