wd wp Пошук:

Каралеўская Венгрыя

Цэнтральная Еўропа ў 1572 годзе, Каралеўская Венгрыя пазначана сінім колерам

Каралеўская Венгрыя — назва той часткі сярэднявечнага Венгерскага каралеўства, у якой пасля паражэння венгра-чэшска-харвацкага войска ў бітве пры Мохачы і наступнага падзелу Венгрыі Габсбургі былі прызнаны каралямі Венгрыі. Цэнтральная частка падзеленай краіны была акупавана туркамі (гл. Асманская Венгрыя), а ва ўсходняй частцы ўтварылася Усходне-Венгерскае каралеўства, якое пазней стала княствам Трансільванія (якое амаль усю сваю гісторыю было васалам Асманскай імперыі). Сталіцай Каралеўскай Венгрыі быў горад Пожань.

Члены дынастыі Габсбургаў — найуплывовай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі — абіраліся каралямі Венгрыі і прыносілі пры каранацыі клятву на канстытуцыі Венгерскага каралеўства. Пасля заваявання Габсбургамі Асманскай Венгрыі тэрмін «Каралеўская Венгрыя» выйшаў з ужывання, а імператар стаў зваць свае венгерскія ўладанні «Венгерскім каралеўствам».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыя Венгрыі