wd wp Пошук:

Яніна Ахойска

Яніна Марыя Ахойска-Аконьска (польск.: Janina Maria Ochojska-Okońska, 12 сакавіка 1955, Гданьск) — польская грамадская дзеячка, прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі, астраном.

Біяграфія

Яніна скончыла I агульнаадукацыйны ліцэй у Забжэ[3]. Скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, да 1984 года працавала ў Інстытуце астрафізікі Польскай акадэміі навук (Астранамічны цэнтр імя Мікалая Каперніка ў Торуні)[4]. Займалася таксама душпастырскай дзейнасцю пры езуіцкай акадэміі ў Торуні[3]. З 1970-х гадоў Яніна Ахойска супрацоўнічала з польскімі дысідэнтамі і дапамагала бібліятэцы Антонія Ставікоўскага. Уваходзіла ў рух «Салідарнасць», падчас ваеннага становішча працавала ў самвыдаце і дапамагала асобам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў[4].

Яніна з’яўляецца інвалідам дзяцінства, яе дыягназ — поліяміэліт. Яніна праходзіла лячэнне ў Інстытуце для дзяцей-інвалідаў, яе ўрачом быў доктар Лех Веруш(руск.) бел.[5]. У 1984 годзе яна была дастаўлена ў Францыю для аперацыі, дзе і даведалася пра ідэю гуманітарнай дапамогі. Яна пачала працаваць валанцёрам для фонду EquiLibre і ўстанавіла кантакты для аказання гуманітарнай дапамогі грамадзянам Польшчы. З 1992 года яна арганізавала пастаўку гуманітарнай дапамогі ахвярам вайны ў Югаславіі, а з 1994 годзе заснавала Польскую гуманітарную акцыю, стаўшы яе прэзідэнтам[3].

З 1996 года яна замужам за Міхалам Аконьскім, журналістам з «Tygodnik Powszechny»[6]. У 2000 годзе было выдадзена інтэрв’ю Войцеха Бановіча з Янінай Ахойскай «Неба для іншых» (польск.: Niebo to inniNiebo to inni), у 2015 годзе — інтэрв’ю Мажэны Зданоўскай «Свет па Янку» (польск.: Świat według JankiŚwiat według Janki).

Узнагароды

Ордэны

Медалі і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 3 https://archive.fo/20150409140337/http://www.pah.org.pl/o-pah/479/janina_ochojska#selection-427.0-427.152
  2. http://www.europarl.europa.eu/meps/en/197542/JANINA_OCHOJSKA/home Праверана 21 верасня 2019.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Nota biograficzna na stronie Polskiej Akcji Humanitarnej(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.
  4. 1 2 Nota biograficzna w Encyklopedii Solidarności(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Праверана 4 кастрычніка 2012.
  5. Janina Ochojska: Mam dużo marzeń(польск.) . niepelnosprawni.pl (29 студзеня 2009). Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . niepelnosprawni.pl (2009-01-29). Праверана 4 кастрычніка 2012.
  6. Janina Ochojska, Wojciech Bonowicz Niebo to inni. Wywiad-rzeka(польск.) . Wydawnictwo Znak, Kraków 2000. Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . Wydawnictwo Znak, Kraków 2000. Праверана 4 кастрычніка 2012.
  7. M.P. 2011 nr 78 poz. 778 Архівавана 25 кастрычніка 2015. (польск.)
  8. Wręczenie odznaczeń „Bene Merito” przez Ministra Spraw Zagranicznych Radosława Sikorskiego(польск.) . МИД Польши (13 лістапада 2009). Праверана 4 кастрычніка 2012. (польск.)
  9. Janina Ochojska-Okońska laureatką Nagrody im. Jerzmanowskich(польск.) . wprost.pl (2 лютага 2009). Праверана 8 кастрычніка 2012.(польск.) . wprost.pl (2009-02-02). Праверана 8 кастрычніка 2012.
  10. Ochojska z nagrodą Lecha Wałęsy(польск.) . wprost.pl (29 верасня 2010). Праверана 4 кастрычніка 2012.(польск.) . wprost.pl (2010-09-29). Праверана 4 кастрычніка 2012.
  11. Laureaci z poprzednich edycji(польск.)  (недаступная спасылка). polishmarket.com.pl. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 4 снежня 2015. (польск.)
  12. Ochojska Janina(польск.) . orderusmiechu.pl. Праверана 4 кастрычніка 2012. (польск.)
  13. „Twój Styl” przyznał tytuł Kobiety Roku Andżelice Borys(польск.) . press.pl (15 сакавіка 2006). Праверана 30 верасня 2015. (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Астраномы Польшчы
Катэгорыя·Асобы