Яніна Марыя Ахойска-Аконьска (польск.: Janina Maria Ochojska-Okońska, 12 сакавіка 1955, Гданьск) — польская грамадская дзеячка, прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі, астраном.
Яніна скончыла I агульнаадукацыйны ліцэй у Забжэ[3]. Скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, да 1984 года працавала ў Інстытуце астрафізікі Польскай акадэміі навук (Астранамічны цэнтр імя Мікалая Каперніка ў Торуні)[4]. Займалася таксама душпастырскай дзейнасцю пры езуіцкай акадэміі ў Торуні[3]. З 1970-х гадоў Яніна Ахойска супрацоўнічала з польскімі дысідэнтамі і дапамагала бібліятэцы Антонія Ставікоўскага. Уваходзіла ў рух «Салідарнасць», падчас ваеннага становішча працавала ў самвыдаце і дапамагала асобам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў[4].
Яніна з’яўляецца інвалідам дзяцінства, яе дыягназ — поліяміэліт. Яніна праходзіла лячэнне ў Інстытуце для дзяцей-інвалідаў, яе ўрачом быў доктар Лех Веруш(руск.) бел.[5]. У 1984 годзе яна была дастаўлена ў Францыю для аперацыі, дзе і даведалася пра ідэю гуманітарнай дапамогі. Яна пачала працаваць валанцёрам для фонду EquiLibre і ўстанавіла кантакты для аказання гуманітарнай дапамогі грамадзянам Польшчы. З 1992 года яна арганізавала пастаўку гуманітарнай дапамогі ахвярам вайны ў Югаславіі, а з 1994 годзе заснавала Польскую гуманітарную акцыю, стаўшы яе прэзідэнтам[3].
З 1996 года яна замужам за Міхалам Аконьскім, журналістам з «Tygodnik Powszechny»[6]. У 2000 годзе было выдадзена інтэрв’ю Войцеха Бановіча з Янінай Ахойскай «Неба для іншых» (польск.: Niebo to inniNiebo to inni), у 2015 годзе — інтэрв’ю Мажэны Зданоўскай «Свет па Янку» (польск.: Świat według JankiŚwiat według Janki).