wd wp Пошук:

Януш Быхавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Януш Быхавец (? — 1620 ці 1622) — памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Базыля і Аляксандра Пракопа[1].

Валодаў купленымі маёнткамі Таўкачэвічы (з 1617 г.) і Грэбені Дудзічы (з 1621 г.) у Менскім ваяводстве. У 1616—1621 гг. трымаў арэндай у суме 5000 злотых польскіх маёнтак Шацк у тым жа ваяводстве ад князя Аляксандра Галаўчынскага, ваяводы мсціслаўскага[1].

Януш Быхавец канфліктаваў з суседам Андрэем Вінкам, які жыў у суседнім Шацку. Яны рабілі ўзаемныя шляхецкія наезды, а ў 1620 годзе Вінка са збройным атрадам знішчыў Кавалевічы і суседнія Таўкачэвічы з рэзідэнцыяй Быхаўца, ды забіў апошняга[2]. Гэтая справа разбіралася ў трыбуналах праз нашчадкаў забітага, скончылася ў Навагрудку ў 1628 годзе. Быхаўцам былі пацверджаныя правы на зямлю. Таўкачэвічы і Грэбені Дудзічы адышлі да брата Базыля, які быў апекуном яго дзяцей[1]. Але неўзабаве яны праз доўг перайшлі да Заранкаў герба Корчак, а ў 1748 годзе былі канчаткова выкупленыя імі ва ўласнасць.

Сям’я

Меў за жонку княжну Ганну Друцкую-Горскую, маршалкоўну аршанскую. З ёй дзеці[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 А. І. Шаланда. Гербавыя пячаткі роду Быхаўцаў ХVІІ-ХVІІІ стст. (па матэрыялах НГАБ у г. Гродна)
  2. Jelski A. Kowalewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 507—508. — 960 с.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Быхаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы