wd wp Пошук:

Януш Багданавіч Сапега

Януш Багданавіч Сапега, або Янухна Сапега (каля 1490 — паміж 15281531) — дваранін гаспадарскі (з 1515).

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Багдана Сапегі і князёўны Фядоры Бабіч-Друцкай-Сакалінскай. Значнай кар’еры не зрабіў, у адрозненне ад старэйшага брата Івана, ваяводы віцебскага і падляшскага. Затое рознымі спосабамі — абменам, купляй, дарэннем — значна павялічыў свае ўладанні, якія знаходзіліся ў Віцебскім ваяводстве, Троках, Гарадзенскім і Мерацкім паветах.[2]

8 ліпеня 1513 года Януш ажаніўся з князёўнай Ганнай Крошынскай, дачкой князя Канстанціна Крошынскага і Ганны (дачкі Івана Кошкі), у пасаг за жонкай атрымаў новазбудаваны на пусташах Дубенскіх «двор» Лунна-Чарлёная на рацэ Луннай з 60 службамі, 40 пустаўшчызнамі і землямі ў Чарлёне, межы якіх ахоплівалі абодва берагі Нёмана, перавоз на Нёмане каля Карповічаў (Карпаў перавоз), два ставы на рацэ Луннай і старыцу Нёмана каля Чарлёны. Пры гэтым жончыны бацькі пакінулі за сабой права «до живота» сумесна з зяцем і дачкой валодаць падараваным дваром Лунна-Чарлёная, але забаранілі іншым дачкам і будучым зяцям і іх нашчадкам хоць калі прэтэндаваць на гэты маёнтак. Наданне свайму двараніну, яго жонцы і дзецям пацвердзіў кар. Жыгімонт Стары 3 лютага 1515 года.[3] У 1523 годзе кар. Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў пану Янушу гэтыя ўладанні з прычыны страты ранейшага дакумента[2].

На Попіс 1528 года разам з цешчай княгіняй Крошынскай з маёнтка Дубна ставіў 26 «коней» і яшчэ 3 «коней» са свайго асобнага маёнтка ў Мерацкім павеце, што сведчыць пра значнае багацце.[4]

Памёр да мая 1531 года.[4]

У шлюбе з Ганнай Крошынскай меў чатырох сыноў — Глеба, Дзмітра, Сцяпана і Міхаіла; і дзвюх дачок — Таццяну (жонку Ждана Словіка) і Настассю (жонку Гаўрылы Тышковіча).[4]

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. 1 2 Семянчук, 2014, с. 375
  3. Семянчук, 2014, с. 374
  4. 1 2 3 Семянчук, 2014, с. 376

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дваране гаспадарскія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сапегі