У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхнавец.
Янка Юхнавец (псеўд. К. Юхневіч) (3 лістапада 1921, в. Забродак, Докшыцкі раён — 6 студзеня 2004, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі паэт і празаік .
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У Вялікую Айчынную вайну, у пачатку акупацыі, арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене (1949). З 1949 года жыў у ЗША.
Літаратурную дзейнасць пачаў у эміграцыі. Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе (часопісы «Шыпшына» і «Сакавік»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967). Выйшлі кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989—1990), «Сны на чужыне» (Мінск, 1994; з серыі «Галасы беларускага замежжа» выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Шмат твораў Я. Юхнаўца не выдана.