wd wp Пошук:

Янавіцкае

Я́навіцкае — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вымнянка.

Плошча паверхні возера 1,46 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Плошча вадазбору 31,3 км². Найбольшая глыбіня дасягае 7 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 метраў, складзены суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія звілістая ў заходняй частцы возера. Берагі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Дно да глыбіні 1,5—2,5 м пясчанае, глыбей глеістае.
Возера эўтрофнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Вымнянка. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 100 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера гарадскі пасёлак Янавічы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Касплі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна