«Як абрабаваць хмарачос» (англ.: Tower Heist) — амерыканскі камедыйны баявік 2011 года рэжысёра Брэта Рэтнера.
Джошу Коваксу не пашанцавала — яго абдурыў злосны фінансіст, які жыве ў раскошных апартаментах на верхнім паверсе хмарачоса. Каб вярнуць грошы, Джош з сябрамі вырашаецца на грандыёзны крадзеж з узломам.
Але адным ім гэта не пад сілу, і яны звяртаюцца да мацёрага злачынцы. Справа за малым — шэсць наваяўленых сяброў павінны прабрацца ў пентхаус і адшукаць 20 мільёнаў даляраў.