wd wp Пошук:

Якуб Шынкевіч

Яку́б Шынке́віч (18841966) — татарскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Беларусі, Літвы, Польшчы, доктар арыенталістыкі.

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў навучанне ў Берлінскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. 28 кастрычніка 1925 года абраны віленскім муфціем усіх мусульман Польшчы. У 1926—1932 гадах з мэтай выпраўлення памылак у рэлігійных тэкстах некалькі разоў ездзіў на Усход. У 1926 годзе быў членам Сусветнага мусульманскага кангрэса ў Егіпце, у 1928 годзе наведаў мусульманскія суполкі ў Югаславіі і Балгарыі і Турцыю. У 1930 годзе зноў наведаў Егіпет, дзе быў прыняты каралём Фаудам І. З Егіпта здзейсніў хадж у Мекку і Медзіну. У 1935 годзе выдаў на польскай мове тлумачэнні Карана. Таксама спрыяў урэгуляванню прававога становішча мусульман Польшчы. 21 красавіка 1936 года падпісаў Статут пра стасункі дзяржавы і Мусульманскага рэлігійнага саюза. Падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі, спрыяў увядзенню татарскай адміністрацыі і стварэнню татарскай паліцыі. Дзякуючы яго намаганням, у маі 1944 года быў заснаваны Саюз татарскай моладзі. Памёр у эміграцыі ў ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1042167737 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Беларускі калабарацыянізм
Катэгорыя·Постаці ісламу
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія татары
Катэгорыя·Іслам у Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Іслам у Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы