wd wp Пошук:

Саюз татарскай моладзі

Саюз татарскай моладзі (СТМ) — маладзёжная татарская нацыянальная арганізацыя на акупіраванай нямецкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі і Літвы ў Вялікую Айчынную вайну.

Створаны 19 мая 1944 г. на ўзор Гітлерюгенда. Дзейнічаў пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад і спецслужбаў. Кіраўнік (фюрэр) — Б. Халецкі, начальнік штаба — Х. Якубоўскі. На тэрыторыі Генеральных акруг Беларусь і Літва існавалі 2 акруговыя адзінкі. СТМ аб’ядноўваў татар-мусульман ва ўзросце 6—20 гадоў і старэй. Падзяляўся на мужчынчкую і жаночую часткі, на малодшую (6—10 гадоў), сярэднюю (11—14) і старэйшую (15—20) узроставыя групы. Члены СТМ працавалі ў розных акупацыйных установах, служылі ў паліцыі, даглядалі параненых салдат-мусульман, збіралі ахвяраванні, арганізоўвалі працу гурткоў мастацкай самадзейнасці, вывучэння нямецкай мовы і інш. 3 вызваленнем Беларусі СТМ спыніў існаванне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія татары
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе