wd wp Пошук:

Якуб Суша

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суша (значэнні). Якуб (свецкае імя Ян) Суша (1610, Мінск — 4 сакавіка 1687, Холм) — беларускі[1] грамадскі і рэлігійны дзеяч. Доктар тэалогіі.

Біяграфія

Вучыўся ў мінскай базыльянскай школе, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Рыме. У 1626 годзе стаў манахам базыльянскага ордэна. 3 1636 года ў Холме ўзначаліў школу пры манастыры базыльянаў. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх манастырах. З 1649 адміністратар епіскапату, 22 лютага 1652 года кароль Ян Казімір прызначыў яго холмскім архіепіскапам. На Жыровіцкай кангрэгацыі (сходзе) у 1661 годзе абраны генералам базыльян. Потым атрымаў багатае абацтва на Львоўшчыне.

Пісаў пераважна на лацінскай мове. Аўтар твораў «Уваскрэслы фенікс…», «Аб дзеяннях уніятаў…» (абодва 1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці» (1670, на старабеларускай літаратурнай мове).

Творы Якуба Сушы насычаны вытрымкамі з пастаноў, лістоў дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў; яны сведчаць пра эрудыцыю і веды аўтара. Некаторыя яго творы перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу ў сярэдзіне XIX ст.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Холмскія ўніяцкія епіскапы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1687 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы