wd wp Пошук:

Якуб Гузней

Якуб Гузней (1892, в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[1].

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Ваяваў на Паўночным фронце ў складзе 5-й расійскай арміі[1].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года актыўна працуе ў беларускім вайсковым руху. Дэлегат з’езду беларусаў-вайсковых паўночнага фронту ў Віцебску[1]. Удзельнік Першага Усебеларускага з’езду ў Менску[1]. Член Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады[1]. Падчас польска-савецкай вайны — рэзервовы афіцэр Беларускай вайсковай камісіі[1].

Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, паручнік[2], камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[3]. Пасля ліквідацыі Слуцкага паўстання жыў у Заходняй Беларусі[1]. Далучыўся да антыпольскай партызанкі[1]. Пачынае супрацоўнічаць з савецкімі ўладамі[1]. У чэрвені 1924 годп нелегальна трапляе ў Менск, дзеля ўдзелу ў ліквідацыйным з’ездзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[1].

Па вяртанні ў Заходнюю Беларусь нелегальна перабіраецца ў Літву, дзе 23 жніўня 1924 года просіць палітычнага прытулку[1]. Працаваў пры прадстаўніцтве БНР у Коўна, належаў да групы Цвікевіча[1].

Пасля 1925 года далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй. Кароткі нарыс беларускага пытання. — 1-е выд. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.
  2. Ніна Стужынская. «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 334. — 384 с.
  3. Ніна Стужынская. «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 85. — 384 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Ваенныя БНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гольчычах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне