wd wp Пошук:

Якуб Відацкі

Якуб (Якаў Піліпавіч) Відацкі — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Яна, ганаровага апекуна Гродзенскай гімназіі[1].

У 1809 г. — дазорца вясковых складоў Гродзенскай губерні. У 1813 г. — прысяжны (камісар) Кобрынскага ніжняга земскага суда. У 1821 г. — кобрынскі земскі спраўнік. У 1837 г. — прысяжны Кобрынскага павятовага суда. У 1840 г. — кобрынскі павятовы суддзя[1].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1821 годзе[1].

Валодаў 156 сялянскімі душамі ў Кобрынскім павеце[2].

Сям’я

Сын Эдмунд служыў аланецкім (Аланецкая губерня была самай паўночнай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі) павятовым страпчым[ru] (памочнікам пракурора па крымінальных справах) у чыне калежскага сакратара, а Юльян — у грэнадзёрскім імператара Аўстрыйскага палка[ru] паручнікам[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Швед, В. В. Відацкі Якуб (Якаў) Піліпавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. 1 2 Сяргей Токць. Шляхта Гродзенскай губерні на расійскай дзяржаўнай службе ў 30-50-ыя гады ХІХ ст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Род Відацкіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Масоны Беларусі