У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іцхокі. Якаў Сямёнавіч Іцхокі (руск.: Ицхоки Яков Семёнович; 1906, Дзісна — 1984, Масква) — савецкі інжынер, спецыяліст у галіне радыёлакацыі і імпульснай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.
Скончыў у 1935 годзе Ленінградскі політэхнічны інстытут, затым аспірантуру. З 1944 года ў Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага, дзе працаваў да 1984 года (да 1969 года — загадчык кафедры, затым прафесар кафедры) .
Асноуныя працы звязаны з радыёлакацыяй і радыёлакацыйнай тэхнікай, з імпульснай тэхнікай. Распрацаваў тэорыю і метады разліку імпульсных генератараў для радыёлакацыйнай тэхнікі, а таксама імпульсных трансфарматараў (1950). У 1960-х гадах выканаў работы па лічбавай апрацоўцы сігналаў у радыёлакацыённая станцыі бакавога агляду. Аўтар шэрагу друкаваных навуковых прац, манаграфій, падручнікаў.