wd wp Пошук:

Якаў Сапір

Якаў Сапір (1822, г. Ашмяны — 19 чэрвеня 1885[3]) — яўрэйскі пісьменнік, падарожнік.

Біяграфія

У 1832 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. Пасля смерці бацькоў перабраўся ў 1836 годзе ў Іерусалім, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю і шырокія свецкія веды. Настаўнічаў тут у рэлігійнай школе, потым быў пісцом абшчыны. З 1839 года друкаваў вершы, публіцыстыку.

У 1857—1863 гадах зрабіў падарожжа па краінах Усходу і Поўдня (Егіпет, Емен, Індыя, Ява, Цэйлон, Аўстралія, Новая Зеландыя). Падарожжа апісаў у кнізе «Сапфір», дзе адлюстраваў побыт, мясцовыя гаворкі яўрэяў з усходніх краін. У 1869 годзе пабываў у Еўропе, у 1873 годзе — у Расіі. Выдаў кнігу «Другое Еменскае пасланне» (1873).

Зноскі

  1. Swartz A. Jacob Saphir // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 יעקב ספיר // Project Ben-Yehuda — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacob Sapir (1822—1885)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Яўрэйскія паэты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падарожнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянах
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта