wd wp Пошук:

Якаў Паўлавіч Навуменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навуменка.

Якаў Паўлавіч Навуменка (28 сакавіка 1959, Орша — 26 жніўня 2012, Севастопаль) — беларускі спявак. Народны артыст Беларусі (2011).

Біяграфія

Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі. Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе яго настаўнікамі былі Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гелена Веліканава.

Выканаўца песень «Бывайце здаровы», «Заручоныя», «Гуляй, казак», «Трэба проста жыць» і інш. У 2007 годзе на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» прадставіў новую сольную праграму «Залатыя песні». Для яго пісалі песні кампазітары Алег Елісеенкаў, Алег Моўчан, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік, Васіль Раінчык на вершы паэтаў Аляксандра Лягчылава, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Туравай. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Яго песні спявалі такія калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».

Пацярпеў падчас бойкі 19.8.2012, праз пяць дзён у рэанімацыі памёр.[1]

Прэміі і ўзнагароды

«За значны асабісты ўнёсак у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва» Я. Навуменку была абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[2]. У 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Рэспублікі Беларусь.[3]. У 1988 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Новыя імёны»[4].

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=79053
  2. Беларускі спявак Якаў Навуменка сканаў ва Украіне (абноўлена) Архівавана 28 жніўня 2012.
  3. Якаў Навуменка атрымаў званне народнага артыста(недаступная спасылка)
  4. На песенным полі платы не патрэбныя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Севастопалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі