У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далецкі.
Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі(сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; 1888, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1937, СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбела, кіраўнік ТАСС.
Нарадзіўся ў усходняй Польшчы ў 1888 годзе.
Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы.
З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ.
З 1916 года на партыйнай рабоце.
У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта.
У 1917 годзе — член УЦВК.
З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР.
З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА.
У 1925—1937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС).
Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштаваць[1].
Сын — Станіслаў Далецкі (1919—1994), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, двойчы Лаўрэат дзяржаўных прэмій, вядомы дзіцячы хірург, пісьменнік
Унук — Андрэй Далецкі (1947), доктар медыцынскіх навук.
Унучка — Алена Далецкая (1955), былы рэдактар рускай версіі часопіса «Vogue», у цяперашні час — галоўны рэдактар часопіса «Interview».