wd wp Пошук:

Якаў Валянцінавіч Радына

Якаў Валянцінавіч Радына (1 снежня 1946, в. Брылькі, Валожынскі раён, Мінская вобласць2016[1]) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія

У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да тэорыі лінейных ураўненняў у тапалагічных вектарных прасторах». У 1987 годзе — доктарскую дысертацыю «Экспаненцыяльныя вектары і дыферэнцыяльныя ўраўненні». З 1975 года — загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па функцыянальнаму аналізу і яго дадатках: тэорыі аператараў, дыферэнцыяльна-аператарных ураўреннях, спектральнай тэорыі, тэорыі абагульненых функцый, неархімедаву аналізу, матэматычнай фізіцы. Распрацаваў якасную тэорыю лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з рэгулятарнымі аператарамі ў лакальна-выпуклых прасторах. Увёў паняцце вектара экспаненцыяльнага тыпу і на яго аснове пабудаваў функцыянальны падлік, які ўжываецца пры даследаванні дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях. Пабудаваў (сум. з А. Б. Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый (мнемафункцый). Распрацаваў тэорыю абагульненых функцый і мнемафункцый на групе адэляў з ужываннем у матэматычнай і квантавай фізіцы. Даследаваў розныя межавыя задачы для ўраўненняў з частковымі вытворнымі. Быў навуковым рэдактарам першага ў Беларусі «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993), сааўтарам і навуковым кансультантам першай у Беларусі «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).

Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Навуковыя інтарэсы — функцыянальны аналіз; дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні; ураўненні з частковымі вытворнымі; матэматычная фізіка; абагульненыя функцыі; неархімедаў, р-адычны і адэльны аналіз; алгебры абагульненых функцый; спектральная тэорыя; квантавая механіка.

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Памёр беларускамоўны матэматык Якаў Радына

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выдатнікі народнай адукацыі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»