wd wp Пошук:

Язэп Даманеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманеўскі. Язэп Даманеўскі (Даманоўскі) (2-я палова XVI ст. — 1-я палова XVII ст.) — вялікалітоўскі мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока.

Біяграфія

Сын Ф. Даманеўскага. Як сацыянін 25 студзеня 1594 г. у Новагародку ўдзельнічаў у дыспуце з філосафам-схаластам М. Сміглецкім. З пазіцый наміналізму адмаўляў перадіснаванне Хрыста. У канцы 1590-х г. схіляўся да атэізму, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны (1600). На польскай і лацінскай мовах у Любчы ў 1620—1623 гг. надрукаваны яго маральна-павучальныя вершаваныя творы «Жыццё сельскае гарадское», «Перасцярога і заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы» (выкладае свае этычныя погляды, выкарыстоўваючы вельмі папулярны ў эпоху позняга Адраджэння і барока від мастацтва — эмблематыку), «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні». У іх адлюстраваны філасофска-этычныя погляды і творчы метад у духу эстэтыкі барока. Даманеўскі ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага становішча» чалавека, гарадское разумеў як «супрацьнатуральнае». Каларытна апісваў жыццё беларускага горада пачатку XVII ст., выкарыстоўваў канкрэтна-гістарычна бытавыя дэталі, фальклор, народны гумар.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вялікалітоўскія гуманісты
Катэгорыя·Філосафы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Постаці сацыянства
Катэгорыя·Паэты барока
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Адраджэння
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў XVII стагоддзі