wd wp Пошук:

Фабіян Даманеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманеўскі. Фабіян Даманеўскі (Даманоўскі) — вялікалітоўскі мысліцель-гуманіст і паэт эпохі позняга Адраджэння і барока.

Ідэолаг нонадарантызму (рэлігійна-філасофскі рух на Беларусі ў 2-й палове XVI ст.). Крытыкаваў Біблію, лічыў Хрыста не Богам, а простым чалавекам, адмаўляў неўміручасць душы. У 1589 г. разам з С. Будным вёў дыспут з езуітамі ў Полацку, даказваў, што душа чалавека пасля смерці гіне разам з яго целам.

Аўтар верша на польскай мове «Эпіграма на герб Лясот», надрукаванага ў кнізе Буднага «Пра свецкую ўладу» (1583). У творы выказваў думку, што ўсякая ўлада павінна быць разумнай і маральнай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вялікалітоўскія гуманісты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Філосафы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты барока
Катэгорыя·Паэты Адраджэння
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага